Вячорка: «Рэжыму Лукашэнкі вельмі баліць, гэта іх правал»
Your browser doesn’t support HTML5
Лідэрка дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Рады Эўропы, які праходзіў у Рэйк’явіку. Пасьля гэтага прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што Менск можа адклікаць заяўку на ўступленьне ў Раду Эўропы. Чаго можа дамагчыся сваім удзелам у саміце Ціханоўская і што так напалохала рэжым Лукашэнкі? Пра гэта расказвае дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які разам зь ёй удзельнічаў у саміце ў Ісьляндыі.