Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні ў Дзяржынску і Баранавічах.
У аднаго з затрыманых у Дзяржынску адбыўся ператрус дома і на працы.
Таксама «Вясна» атрымала інфармацыю, што пасьля дывэрсій на чыгунцы ў Расеі два тыдні таму, у Баранавіцкім адзьдзяленьні БЧ «на размову запрасілі» каля 10 машыністаў. Вядома, што супраць некаторых зь іх пасьля распачалі крымінальныя справы за абразы ў інтэрнэце. Паведамляецца, што машыністаў звольнілі з працы.
На менскай «хіміі» сілавікі праводзяць паглыбленыя праверкі
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 18 траўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55 у Менску адбылася жорсткая паглыбленая праверка «хімікаў». З чым яна была зьвязаная, невядома. За дзень да гэтага «хімікаў» ня выпусьцілі на працу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі мінімум аднаго асуджанага.
У ПУАТ № 55 утрымліваецца ня менш за 27 палітзьняволеных, асуджаных на абмежаваньне волі ў папраўчай установе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 траўня: Лекара з Баранавіч судзяць за «рэабілітацыю нацызму»