«У прыватнасьці, станцыю мэтро «Дружба народаў» перайменавалі ў станцыю «Зьверынецкая», станцыю «Плошча Льва Талстога» — у «Плошчу Герояў Украіны», станцыю праектнага мэтро «Праспэкт Праўды» — у станцыю «Варшаўская», — напісаў Клічко у тэлеграме.
Поўны сьпіс абʼектаў, якія атрымалі новую назву, — у пастанове Кіеўскай Рады.
Усяго ў Кіеве новыя назвы ўжо атрымалі 314 гарадзкіх абʼектаў, адзначыў Клічко.
«Працэс дэрусыфікацыі ў Кіеве працягваецца», — дадаў ён.
З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ў Расею ўлады Кіева актывізавалі працэс выдаленьня сымбаляў і назваў, зьвязаных з Расеяй, і замены савецкіх і расейскіх тапонімаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў хочуць «дэрусыфікаваць»: перайменаваць да 500 вуліц, некалькі станцый мэтро і зьнесьці 60 помнікаў і мэмарыяльных дошакУ траўні летась вылучаліся прапановы зьмяніць таксама і назвы беларускага паходжаньня — за падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Так, станцыю мэтро «Менская» прапаноўвалі назваць «Варшаўскай» або «Вышгарадзкай» (Вышгарад — гэта маленькае мястэчка пад Кіевам), «Берасьцейскую» — «Бучанскай» ці «Ірпенскай» — у гонар гарадоў-герояў Кіеўскай вобласьці, якія перажылі расейскую акупацыю.