Затрымалі сьпявачку Патрыцыю Сьвіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпэндыі Лукашэнкі

Патрыцыя Сьвіціна. Архіўнае фота

У відэа сілавікоў дзяўчына расказвае, што у 2020 годзе «ўдзельнічала ў пратэстах».

Затрыманая сьпявачка Патрыцыя Сьвіціна на відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, расказала, што ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, «выходзіла на дарогі» і ў складзе калёны «перакрывала рух транспарту», а таксама што публікавала ў сацсетках «нэгатыўныя паведамленьні» аб сілавіках і расейскай вайне супраць Украіны, піша Mediazona.by.

  • У 2020 годзе Патрыцыя Сьвіціна, быўшы студэнткай трэцяга курсу катэдры этналёгіі і фальклёру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва, адмовілася ад стыпэндыі фонду Лукашэнкі для падтрымкі таленавітай моладзі, «зыходзячы са сваіх маральных прынцыпаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе апусьцілі вочы». Пагаварылі са студэнткай, якая адмовілася ад прэзыдэнцкай стыпэндыі праз гвалт у краіне