Карэспандэнты ўкраінскай службы Радыё Свабода Мар’ян Кушнір і Сяргей Нужненка зьнялі, як салдаты штурмавых падразьдзелаў войска Ўкраіны прарвалі расейскую абарону пад Бахмутам Данецкай вобласьці.
Узброеныя сілы Украіны прарвалі лінію абароны расейскага войска пад Бахмутам падчас контратакі. Такім чынам украінскім вайскоўцам удалося ўзяць пад кантроль тэрыторыю на глыбіню ад 200 мэтраў да 2 кілямэтраў.
Журналісты Радыё Свабода ў рэпартажы «УСУ пайшлі ў контратаку пад Бахмутам: першыя кадры з поля бою» паказваюць, як праходзілі штурмавыя дзеяньні, а таксама што сказаў расейскі вайсковец, якога УСУ ўзялі ў палон.
Карэспандэнты Свабоды Мар’ян Кушнір і Сяргей Нужненка для рэпартажу прычапілі нагрудныя камэры на салдатаў штурмавых падразьдзелаў, а таксама самі знаходзіліся зь імі ў момант, калі гэтыя атака працягвалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Ўкраіны заявіла аб вызваленьні ад расейцаў 20 кв. км. прыгарадаў Бахмута ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы гінуць, але атакуюць». Беларускі добраахвотнік расказаў, што цяпер адбываецца ў Бахмуце