Рэйсы з Данецку ў Менск абяцаюць пачаць у пачатку чэрвеня.
Аўтобусы будуць ісьці праз тэрыторыю Расеі; у Беларусі, акрамя Менску, яны будуць праяжджаць Бабруйск і Гомель.
Грамадзяне Ўкраіны пры гэтым ня змогуць скарыстацца рэйсам для эвакуацыі — перавозчык патрабуе наяўнасьць пашпарта Расеі або Беларусі, піша выданьне «Флагшток».
Перавозчык ТАА «БелЭкспрэс Бай» зарэгістраваны ў Гомлі. Раней гэтая кампанія арганізавала рэгулярныя пасажырскія зносіны з анэксаваным Расеяй Крымам.
Данецк знаходзіцца пад расейскай акупацыяй з 2014 году.
Некаторыя беларускія турыстычныя агенцтвы таксама працуюць з акупаванымі тэрыторыямі Ўкраіны, арганізоўваюць туды экскурсіі і туры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў: Беларусь даўно прызнала Крым расейскім і дэ-факта, і дэ-юрэ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навучальная ўстанова «Русский дом» у Гомлі адправіць школьніка ў анэксаваны Крым