Раней судзімы 36-гадовы мянчук і ягоны 18-гадовы хаўрусьнік пасварыліся з двума мужчынамі ў жніўні 2021 году. Калі тыя селі ў аўтамабіль менчука, старэйшы стаў пагражаць ім пісталетам. Таксама некалькі разоў ударыў аднаго дзержаком, разьбіў галаву. Другі мужчына паспрабаваў выйсьці з машыны, але дзьверы былі заблякаваныя, — гаворыцца ў матэрыялах пракуратуры.
Далей мужчына забраў у іх усю маёмасьць, зьвязаў рукі плястыкавымі хамутамі і прышпіліў сваіх ахвяр да мэталічных ланцугоў, прывараных пад сядзеньнямі, надзеў на іх лыжныя акуляры, шкло якіх было нечым залеплена, заклеіў раты скотчам і адвёз у лес.
Па прыезьдзе ў лес злачынец выцягнуў мужчын з салёну, пасадзіў у яму і закапаў па шыю, добра ўтрамбаваўшы пясок нагамі, пасьля чаго абматаў іх галовы скотчам і заклеіў вушы. Яго хаўруснік здымаў усё, што адбываецца, на мабільны тэлефон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль 150 арыштаваных. Італьянская мафіёзная групоўка стала мішэньню паліцэйскіх рэйдаў па ўсёй ЭўропеКалі тыя зьехалі, аднаму з пацярпелых удалося выбрацца зь ямы і ён дапамог вылезьці зь яе прыяцелю. Яны пайшлі ў бок дарогі, дабраліся да Менску і апавясьцілі аб злачынстве міліцыю.
Зламысьнікі пасьпелі схавацца, іх аб’явілі ў вышук. Праз год старэйшага зь іх затрымалі ў Маскве і экстрадавалі ў Беларусь.
У выніку 12 траўня суд Заводзкага раёну Менску прызнаў мужчыну вінаватым паводле артыкулу 182 КК (Выкраданьне чалавека). Яму прызначылі 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. На падставе закону «Аб амністыі ў сувязі зь Днём народнага адзінства» адзін год ад тэрміну аднялі. Акрамя таго, канфіскавалі машыну, на якой мянчук выкраў людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, як і чаму? 24 гады таму выкралі экс-міністра ўнутраных спраў Захаранку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Начальнік калёніі сказаў: «Мне чалавека прасьцей сьпісаць, чым прасьціну». Як палітвязьні ўжываюцца ў калёніях з крымінальнікамі