«Сядзеў са Знакам, Латыпавым, Цыгановічам». Расеец напісаў кнігу пра досьвед за кратамі ў Беларусі
Your browser doesn’t support HTML5
Грамадзянін Расеі Ўладзімір Патокаў адседзеў амаль два гады ў зьняволеньні ў Беларусі па абвінавачаньнях у крадзяжы праз «мадыфікацыю кампутарнай інфармацыі» і ў падробцы дакумэнтаў. Пасьля вызваленьня ён напісаў кнігу «Нараджэньне герояў», у якой расказвае пра нялюдзкія ўмовы зьняволеньня і пра палітвязьняў, зь якімі разам быў за кратамі.