Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро і Спэцыяльная антыкарупцыйная пракуратура вечарам 15 траўня на сваіх рэсурсах паведамілі, што выкрылі ў Вярхоўным судзе Ўкраіны маштабную карупцыю, а менавіта «схему атрыманьня неправамернай выгады кіраўніцтвам і судзьдзямі Вярхоўнага суду».
«Цяпер праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні. Падрабязнасьці пазьней», — паведамілі ў НАБУ і САП.
Іншай інфармацыі на гэты конт пакуль няма, адзначае ўкраінская служба Радыё Свабода.
Выданьне «Цензор.нет» са спасылкай на крыніцы ў НАБУ паведаміла, што кіраўніка Вярхоўнага суду Ўсевалада Князева затрымалі пры атрыманьні хабару ў 3 мільёны даляраў. Аднак афіцыйнага пацьверджаньня гэтых дадзеных пакуль няма.
Тым часам Вярхоўны суд склікаў пазачарговае паседжаньне пленуму ў сувязі з падзеямі вакол старшыні суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаваным Расеяй Мелітопалі падарвалі кіраўніка акупацыйнай паліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны: на тэрыторыі Беларусі засталося 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў