Дэталі падае «Наша ніва».
Украінскі камандзір лічыць, што Ўкраіна ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы, пакуль на беларускай тэрыторыі базуюцца расейскія войскі і пагроза навісае над усёй поўначчу краіны.
«Калі ты хочаш зьнішчыць праціўніка, спачатку зьнішчы яго саюзьнікаў. У нас ёсьць вельмі прыгожая краіна як Беларусь і, дарэчы, ёсьць легітымны прэзыдэнт. Гэта Ціханоўская. І яна можа проста законна выдаць загад дапамагчы ёй вызваліць яе краіну. Яна проста дасьць загад, і ўсё», — кажа Крацэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Кабанчук: рыхтуем вызвольны паход на МенскЁн лічыць, што беларусы будуць у большасьці сваёй вітаць вызваленьне ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамагаць украінскаму войску.
«Калі мы будзем заходзіць узброенымі сіламі (ня ведаю, можа, Польшча нам у гэтым дапаможа), 90% насельніцтва проста падтрымае і ўкраінскія, і польскія войскі. А астатнія ці зьбягуць, ці складуць зброю, — лічыць Крацэвіч. — Таму што я і дагэтуль лічу, што ў нас фронт праходзіць па мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, а ўжо далей ідзе па мяжы з акупаванымі тэрыторыямі».
Маёр Багдан Крацэвіч падкрэсьліў, што гэта яго ўласная думка, а ня думка камандаваньня ці ўладаў Украіны.