Па паведамленьнях СМІ, асноўнай тэмай гутаркі стала сытуацыя на азэрбайджана-армянскай мяжы і вакол Нагорнага Карабаха. Іншых падрабязнасьцяў, як і камэнтароў бакоў, пакуль няма.
Раней паведамлялася, што бакі будуць абмяркоўваць праект мірнай дамовы і дамовы аб міждзяржаўных адносінах.
Асабістая сустрэча Аліева і Пашыньяна адбылася на фоне чарговага ваеннага абвастрэньня паміж краінамі. За тры дні да гэтага Мінабароны Азэрбайджана паведамляла аб сутыкненьнях з армянскім бокам на мяжы, недалёка ад Карабаха, і аб гібелі аднаго вайскоўца. Азэрбайджанскае МЗС абвінаваціла Армэнію ў наўмыснай правакацыі.
Міністэрства абароны Армэніі пацьвердзіла факт сутыкненьняў, але ўсклала віну на ваенных Азэрбайджана, якія, на думку армянскага боку, адкрылі агонь з артылерыі і мінамётаў. Ведамства паведаміла аб чатырох параненых армянскіх салдатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: У Лукашэнкі інфэкцыйна-алергічны міякардыт. Што гэта такоеНагорны Карабах па міжнародным праве лічыцца часткай тэрыторыі Азэрбайджана. Насельніцтва рэгіёна пераважна складаюць этнічныя армяне. З пачатку 1990-х гадоў Баку не кантраляваў большую частку рэгіёна. Прадстаўнікі армянскай абшчыны абвясьцілі незалежную рэспубліку, якую не прызнала ні адна з краін.
Па выніках кароткатэрміновай вайны восеньню 2020 года Азэрбайджан і Армэнія пры пасрэдніцтве Расеі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў. Па дамове, якая выклікала пратэсты апазыцыі ў Ерэване, Баку вярнуў сабе пад кантроль значную частку тэрыторый Карабаха і прылеглых раёнаў Азэрбайджана, занятых армянскімі войскамі ў пачатку 1990-х гадоў. У рэгіёне разьмешчаныя расейскія міратворчыя сілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У крамах мэрчу Лукашэнкі прадаюць падушкі зь яго цытатай «Са мною трэба спаць»