У інтэрвію Свабодзе паэт расказаў, што было дзьве спробы трапіць ва Ўкраіну. Абедзьве аказаліся няўдалымі.
«Мэтай візыту былі новыя кантакты, валянтэрскія дзеяньні і праекты на карысьць Украіны, якія я дакладна прагаварыў і патлумачыў і таму гэта даволі крыўдна, бо я не займаюся вайсковым турызмам у гэты цяжкі час. Але што ж, Украіне таксама бывала значна болей балюча ад дзеяньняў, зьвязаных зь Беларусьсю». — кажа Плотка.
Ён просіць не рабіць глябальных высноваў з навіны і дадае, што ў беларусаў і ўкраінцаў «вораг застаецца агульным, а з бардаком неяк разьбярэмся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне хацелася б заставацца тут як мага даўжэй». Беларускі паэт і музыка пра жыцьцё ў ЛьвовеПлотка жыў ва Ўкраіне два гады, да траўня 2022 году. Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну некаторы час валянтэрыў у Львове, плёў маскавальныя сеткі. Цяпер Плотка жыве ў Вільні.
«Зусім хутка мае выйсьці мая новая кніга пра Беларусь і Украіну ў 2020-2022 гадах. Усе прыбыткі ад яе пойдуць на важны беларуска-украінскі праект. Чакаю апошні подпіс і буду рады падзяліцца болей пазытыўнай навіной, бо нам упарта трэба працягваць рабіць далей». — сказаў Свабодзе Алесь Плотка.
- Алесь Плотка — беларускі літаратар, перакладчык і музыка. Вакаліст гуртоў JazzLatex і Samadhi Boom, TerraKod і «Туфли Гну». Аўтар словаў да песьняў. Вершы і пераклады друкаваліся ў выданнях «Дзеяслоў», «Большой», «Новы час», «Гутарка», «Лікнеп», «Маладосьць». Выдаў два паэтычныя зборнікі: «Байсан» (Менск, 2015) і «Лотас на асфальце» (Кіеў, 2020).