«Там нічога такога звышнатуральнага няма, гэта ня ковід. Проста чалавек захварэў. Нягледзячы на тое, што чалавек захварэў, палічыў сваім абавязкам прыехаць у Маскву, а потым увечары таго ж дня праводзіў мерапрыемствы ў Менску. Напэўна, мае патрэбу ў пэўным адпачынку — вось і ўсё». — сказаў Затулін.
У прэс-службе Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамляюць, а неафіцыйна кажуць пра «працу з дакумэнтамі».
«У іх такая праца, яны так і абавязаныя казаць. Вельмі можа быць, што ён сапраўды працуе з дакумэнтамі». — дадаў Затулін.
Лукашэнка ўжо 5 дзён не зьяўляўся на публіцы, што для яго не тыпова. Падчас сьвяткаваньняў 9 траўня на Плошчы Перамогі ён упершыню за ўсе гады ва ўладзе ня выступіў са зваротам. Сёньня ён прапусьціў сьвяткаваньні так званага Дня сьцяга, герба і гімна.
13 траўня адразу некалькі СМІ паведамілі, што ўвечары картэж Лукашэнкі прыехаў у «Рэспубліканскі клінічны мэдычны цэнтар», які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Падчас яго прыезду дарогі да шпіталя былі перакрытыя, уздоўж іх стаялі сілавікі. Картэж вярнуўся назад празь 2 гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: картэж Лукашэнкі заўважылі ля клінікі ў Драздах