Гаворка пра падушку з цытатай Лукашэнкі — «Каб зразумець, як я сплю — са мною трэба спаць».
Гэтыя словы паходзяць з адказу былога кіраўніка краіны журналістцы газэты «Народная Воля» Марыны Коктыш. Пасьля выбараў у 2010 годзе і масавых рэпрэсіяў, журналістка спытала Лукашэнку на прэсавай канфэрэнцыі, ці будзе ён спакайней спаць, калі адпусьціць на волю сваіх апанэнтаў Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча. Лукашэнка адказаў:
«Каб зразумець, як я сплю, са мной трэба спаць... Я не прапаную вам гэтага...».
У адказ на гэта журналістка сказала: «Дзякуй, я адмоўлюся».
Як паведамлялася раней, майкі і сьвітшоты для крамы «Пула Первого» шыюць у Жодзіне. Продажам займаецца дзяржаўная кампанія, якая ўваходзіць у канцэрн «Беллегпрам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўрадзе заявілі пра новы праект, які дазволіць замяніць IKEA і Zara Home беларускімі вытворцамі