У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. Нярэдка іх затрымліваюць на месцы працы або вучобы, публічна.
Затрыманьне ў школе
Жыхарка Гомлю Жанна Волкава, маці двух непаўналетніх дзяцей, апынулася за кратамі. Па словах знаёмай затрыманай, міліцыя прыйшла па Жанну проста ў школу № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня, піша «Флагшток».
Цяпер Жанна Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць артыкул 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці»).
Падчас пратэстаў 2020 году міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 траўня: «хапун» у Горадні; жыхару Асіповічаў пагражае 6 гадоў зьняволеньня за 12-сэкунднае відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 траўня: зноў затрымалі гомельскага актывіста Ільлю Міронава; адваката выключылі з калегіі пасьля арышту за лайк