У выніку атакі бесьпілётнікаў у Хмяльніцкай вобласьці, паводле апошняй інфармацыі, паранены 21 чалавек: яны пацярпелі ад аскепкаў шкла і знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці.
Як паведаміў мэр Хмяльніцкага Аляксандар Сімчышын у эфіры тэлемаратону, пашкоджаныя сотні дамоў, навучальныя ўстановы і прадпрыемствы. Адзін з удараў трапіў у аб’ект крытычнай інфраструктуры, паведаміла абласная ваенная адміністрацыя.
Кіеў расейцы атракавалі іранскімі дронамі Shahed. Разбурэньняў і пацярпелых у сталіцы не зафіксавана. «Усе варожыя бесьпілётнікі, якія накіроўваліся на Кіеў, пасьпяхова зьнішчаныя! Дзякуй СПА!», — паведамілі ў Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі і дадалі, што гэта ўжо шосты авіяналёт на сталіцу з пачатку траўня.
У Кіеўскай вобласьці ў выніку падзеньня бесьпілётніка быў пашкоджаны жылы дом, распавёў у эфіры нацыянальнага тэлемаратону сьпікер ДСНС Аляксандар Харунжы. Зьвестак аб пацярпелых ён не прывёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы гінуць, але атакуюць». Беларускі добраахвотнік расказаў, што цяпер адбываецца ў БахмуцеМэр Мікалаева Аляксандар Сянкевіч ноччу паведаміў пра пажар на прадпрыемстве ў горадзе з прычыны расейскага нападу. «Пакуль вядома аб трох пацярпелых. Аднаго забрала хуткая, дваім надалі мэдыцынскую дапамогу на месцы», — дадаў ён.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Мікалаеў абстралялі з ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед-136/131», паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
«Пашкоджаны пяціпавярховы жылы дом і разбураны двухпавярховы будынак прадпрыемства. У выніку абстрэлу на абодвух аб’ектах узьніклі пажары, якія апэратыўна ліквідавалі», — напісаў ён.
Масква з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня адмаўляе мэтанакіраваную атаку на мірных жыхароў, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выхад УСУ да Азоўскага мора рэзка зьменіць усю стратэгічную сытуацыю на фронце, — ізраільскі вайсковы экспэрт Гендэльман ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўзмацніла мабільнымі групамі СПА свае межы зь Беларусьсю і Расеяй