Як паведамляе тэлеграм-канал палку Каліноўскага, на сустрэчы абмяркоўваўся досьвед Украіны па стварэньні аўтакефальнай царквы і адыходу ад уплыву РПЦ, роля гэтага працэсу ў справе нацыянальнай дэмакратыі, абараназдольнасьці і культурнага сувэрэнітэту краіны. Гаварылася пра актуальнасьць усіх гэтых праблем для Беларусі сёньня і ў будучыні.
Таксама ўздымалася тэма парушэньня правоў вернікаў і прынцыпаў свабоды сумленьня ў Беларусі.
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Епіфаній расказаў пра шлях Украінскай праваслаўнай царквы і ўкраінскага грамадзтва да атрыманьня Томаса і падзякаваў палку Каліноўскага за дапамогу ў абароне Кіева і супрацьстаяньні расейскай агрэсіі.
Тэлеграм-канал палку Каліноўскага таксама паведаміў пра кансультацыі аб магчымасьці падрыхтоўкі беларускіх сьвятароў у навучальных установах Украінскай праваслаўнай царквы.