Ужо сёньня: дзень нараджэньня паэта Анатоля Сербантовіча

Паэт Анатоль Сербантовіч, 1966 год

Падзеі 13 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1981 — адбыўся замах на папу Рымскага Яна Паўла II, што ўчыніў турэцкі тэрарыст Мэхмэт Алі Агджа. Папа акрыяў, але ад таго часу ўва ўсіх сваіх паездках Ян Павал і яго наступнікі сталі карыстацца панцырным «папамабілем» адмысловай канструкцыі.

2005 — ва ўзбэцкім Андыжане пры разгоне ўзброенай маніфэстацыі былі забітыя ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся


1840Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.

1875Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.

1894Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

1895Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.

1905Стэфанія Станюта, акторка.

Стэфанія Станюта

1933Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.

Будынкі з мазаічнымі пано ў менскім раёне Ўсход. Аўтар — народны мастак Беларусі Аляксандар Кішчанка

1941 Анатоль Сербантовіч, беларускі паэт. Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука», «Міннае поле», «Пярсьцёнак», «Жаваранак у зэніце». Акрамя вершаў, пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі.

Анатоль Сербантовіч. «Метеориты — словно люди...», «Год войны. Измученные лица...». Пераклад на расейскую мову Рыгора Остэра. Аўтограф перакладчыка з праўкамі аўтара (БДАМЛМ. Ф. 248, воп. 1, адз. зах. 123, арк. 8 адв.).

1986 Аляксандар Рыбак, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу «Эўравізія-2009».

У памяці

1916 — памёр Шолам Алейхем, габрэйскі пісьменьнік, драматург і асьветнік, адзін з пачынальнікаў літаратуры на ідыш, у тым ліку дзіцячай. Сапраўднае імя — Шолам Рабіновіч.

1930 — памёр Фрыт’ёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы перасек Грэнляндыю на іртах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.