Гэта зрабілі ў часе комплекснай праверкі баявой здольнасьці Ўзброеных сіл і правялі кантрольныя стрэльбы са зброі танка Т-72Б і аўтамата АКС-74.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб перакіданьні некалькіх танкавых узводаў на ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы.
Гэта зрабілі ў часе комплекснай праверкі баявой здольнасьці Ўзброеных сіл і правялі кантрольныя стрэльбы са зброі танка Т-72Б і аўтамата АКС-74.
«Вайскоўцы танкавага падразьдзяленьня арганізавалі ахову і абарону, а таксама інжынэрнае ўладкаваньне раёну засяроджваньня, зрабілі маскаваньне ўзбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.
Вайскоўцы таксама прайшлі заняткі ў тактычнай падрыхтоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы з Украінай у вёсках паставяць сырэны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўзмацніла мабільнымі групамі СПА свае межы зь Беларусьсю і Расеяй