Гэтым разам у «тэрарыстычны сьпіс» дадалі дзевяць чалавек, у тым ліку палітыка Валера Цапкалу, якога раней суд у Беларусі завочна пакараў 17 гадамі калёніі.
У пералік КДБ таксама ўнесьлі:
- Дзьмітрыя Ўдалеева,
- Радыёна Качаткова,
- Сяргея Плешкуна,
- Юрыя Сельвіча,
- Дзьмітрыя Гудзева,
- Максіма Драбніцу,
- Дзьмітрыя Клімава,
- Уладзімера Аўрамцава.
Што такое «тэрарыстычны сьпіс» КДБ
Пералік арганізацый і фізычных асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці, цяпер вядомы як «сьпіс тэрарыстаў», зьявіўся яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выкананьня міжнародных абавязаньняў у барацьбе з тэрарызмам і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні.
Да 2020 году ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 году «сьпіс тэрарыстаў» улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмэнт супраць іншадумцаў.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1051 чалавек, зь іх 301 беларус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкала: Ёсьць спосаб вызваліць палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніку выбарчай кампаніі 2020 году Цапкалу завочна прысудзілі 17 гадоў калёніі