У фільме былі ня толькі кадры з допыту маладзёнаў, якіх затрымалі, але і мастацкія сцэны, зьнятыя на факультэце журналістыкі БДУ.
Сцэнкі, у якіх іграюць журфакаўцы, такія: нейкі прыяцель у перапісцы просіць студэнта забраць пасылку, той пагаджаецца; пасьля маладых людзей зьбіраюць у залі журфаку на прагляд прапагандысцкага фільма АНТ пра тое, як можа быць небясьпечна забіраць невядомыя пасылкі ад знаёмых з-за мяжы, і ён перадумвае, піша «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міні-трактар зь ядзернай боегалоўкай. Пра апошні прапагандысцкі фільм АНТ з удзелам КДБГалоўную ролю выканаў 18-гадовы Ільля М. Мянчук, які вучыцца на 1 курсе спэцыяльнасьці «журналістыка (па кірунках)». Ён выпускнік Ліцэю БДУ. Другі студэнт — Уладзіслаў П. зь Веткі, ягоны аднагодак і студэнт той самай спэцыяльнасьці.
Таксама ў здымках узялі ўдзел дзьве выкладчыцы факультэту. Загадчыца катэдры тэлевізіі і радыёвяшчаньня Алеся К. і дацэнтка катэдры пэрыядычнага друку і вэб-журналістыкі Аліцыя П. — былая рэдактарка «Беларусь МТЗ обозрение».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міні-трактар зь ядзернай боегалоўкай. Пра апошні прапагандысцкі фільм АНТ з удзелам КДБДзяржаўная тэлевізія паказала чатырох чалавек, якіх КДБ затрымала ў падазрэньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці:
- 29-гадовую Вікторыю В. родам з Глуску, якая жыве ў пасёлку Ждановічы Менскага раёну. Дзяўчына адвучылася ў Нясьвіскім пэдагагічным каледжы. Працавала ў салёнах сувязі, на аўтазапраўцы, у крамах;
- 24-гадовую Ганну С., якая раней кінула журфак БДУ, але летась паступіла на біялягічны факультэт;
- Тацяну Р., маці Ганны С.;
- 29-гадовага Андрэя Г., які скончыў мэдыцынскі каледж і працаваў зубным тэхнікам у прыватным стаматалягічным цэнтры.
Па словах прапагандыстаў, яны праходзяць у справе як падазраваныя ў «здрадзе дзяржаве» (артыкул 356 КК) і «зьдзяйсьненьні акту тэрарызму» (артыкул 289 КК).
На АНТ заявілі, што ўсе затрыманыя — знаёмыя 23-гадовага Валерыя В., які ў пачатку лютага выехаў ва Ўкраіну і далучыўся да добраахвотнікаў у вайне супраць Расеі. Мужчына нібыта перасылаў у Беларусь настольныя электрапліткі, каб зь іх дапамогай учыніць «тэракт на 9 траўня». Забраць і схаваць іх ён нібыта прасіў сваіх знаёмых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ Беларусі заявіў, што прадухіліў шэраг тэрактаў пад 9 траўня