Чэргі на беларуска-расейскай мяжы пачаліся 5 траўня: у той дзень Беларусь увяла дадатковую праверку.
«Стаю больш за 4 гадзіны, наперадзе відаць мяжа, белы знак, КПП і за ім 100 мэтраў прыкладна. Гэта значыць, мяркуючы па колькасьці машын наперадзе, яшчэ паўтары-дзьве гадзіны стаяць. Цэнзурных слоў няма», — прыводзіць словы аднаго з кіроўцаў пецярбурскае выданьне «Фонтанка».
Па словах суразмоўцы, чэргі на межах паміж Расеяй і Беларусьсю пачаліся з 5 траўня, калі Беларусь увяла праверку на мяжы.
«Наогул не было такога. Звычайна праяжджаеш, паказваеш пашпарт — і ўсё. Было некалькі машын, можа, але такое я ўпершыню бачу. Хоць некалькі разоў у год ежджу праз гэты пункт, і на сьвяты ежджу, але такога не было ніколі», — падзяліўся чытач з выданьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што падштурхнула Менск увесьці пашпартны кантроль на мяжы з РасеяйПаводле яго, праходжаньне мяжы ў зваротным кірунку, у Беларусь, цяпер крыху лягчэйшае: там ён заўважыў толькі 15–20 машын; іх праверка зойме, на яго думку, каля гадзіны.
«Мы едзем 1,5 км ужо 6 гадзін! Дасталі нарды, каб моцна не сумаваць. Па чутках затору: на ўвесь прапускны пункт працуе толькі адзін (ужо два) кампутары», — расказала іншая відавочца.
У Telegram-чаце «Граница РФ-РБ» карыстальнікі расказваюць пра вялізны затор на пункце пропуску «Лобак», а таксама дзеляцца інфармацыяй, што ўжо некалькі гадзін стаяць у заторы ў гэтым месцы на мяжы.
На іншых пунктах пропуску такіх чэргаў зараз няма. Напрыклад, кіроўцы, якія ехалі праз КПП «Лёзна», гавораць, што ніякіх чэргаў там няма. Беларускія памежнікі правяраюць пашпарты аўтамабілістаў і іхных пасажыраў, багажнікі машын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ Беларусі расказаў, з чым зьвязана ўзмацненьне кантролю на межах5 траўня сталі паступаць паведамленьні, што на мяжы з Расеяй зь беларускага боку ўсталёўваюць кантрольныя пункты, на гарачай лініі Дзяржаўнага памежнага камітэту пацьвердзілі, што такі кантроль будзе на ўсіх асноўных уездах з Расеі.
Празь некалькі дзён, 6 і 7 траўня, на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі пачалі надглядаць і аўтамабілі.
Акрамя таго, як паведаміў @motolkohelp, на мяжы з Расеяй у Магілёўскай вобласьці некалькі дзён таму перакапалі ці завалілі дрэвамі дробныя абʼязныя дарогі, якімі ў асноўным карысталіся мясцовыя жыхары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўезьдзе ў Беларусь з Расеі ўвялі пашпартны кантроль, спасылаюцца на пагадненьне, якое яшчэ ня дзейнічае