«Мы ўзрушаныя весткай аб гібелі відэажурналіста AFP Армана Салдзіна сёньня на ўсходзе Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.
Апошнія паведамленьні ў Твітары самога Салдзіна напісаныя 8 траўня. У іх ён распавядаў пра параненых у Бахмуце ўкраінскіх вайскоўцаў і працу палявога шпіталя. Мяркуючы па яго паведамленьнях у сацсетцы, у пачатку траўня Арман Салдзін знаходзіўся непадалёк ад Бахмута.
У канцы красавіка ў Херсонскай вобласьці ў выніку абстрэлу загінуў украінскі журналіст Багдан Біцік — фіксер італьянскай газэты La Repubblica. Карэспандэнт выданьня Карада Зуніна атрымаў раненьне ў плячо. Ва Ўкраіне ў сувязі з гэтым пачалі дасудовае расьсьледаваньне па факце парушэньня часткі 2 артыкулу 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — «Парушэньне законаў і звычаяў вайны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як журналістка ўкраінскай Свабоды Вера Гірыч загінула ад расейскай ракеты. Расьсьледаваньне- Паводле дадзеных Камітэту абароны журналістаў (CPJ), на працягу 2022 году ў сьвеце былі забітыя прынамсі 67 журналістаў і работнікаў СМІ — гэта самы высокі паказчык з 2018 году і амаль на 50% больш, чым у 2021 годзе. Пры асьвятленьні падзеяў ва Ўкраіне загінулі 15 чалавек. У дакладзе адзначаецца, што 13 зь іх загінулі, калі зьбіралі інфармацыю для падрыхтоўкі навінаў або вялі рэпартажы.
- Паводле зьвестак Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны на 15 сакавіка, ва Ўкраіне за год расейскай вайны загінулі 29 журналістаў (12 — пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў, астатнія — у часе абстрэлаў ці баявых дзеяньняў у складзе Ўзброеных сіл Украіны). Яшчэ сама меней 17 журналістаў атрымалі раненьні.