Амэрыканскі пакет дапамогі Ўкраіне прадугледжвае трату выдзеленых сродкаў на працягу месяцаў ці нават гадоў. Як паведамляецца на сайце Мінабароны ЗША, новы пакет дапамогі ўключае:
- дадатковыя сродкі СПА і боепрыпасы;
- абсталяваньне для інтэграцыі заходніх пускавых установак СПА, ракет і радараў з сыстэмамі СПА Украіны;
- боепрыпасы для супрацьдзеяньня бесьпілётнікам;
- 155-мм артылерыйскія снарады;
- паслугі камэрцыйных спадарожнікавых здымак;
- падтрымку навучаньня і тэхнічнае абслугоўваньне.
У той жа час Мінабароны Вялікай Брытаніі паведамляе, што разглядаецца магчымасьць паставак Украіне ракетаў з далёкасьцю дзеяньня да 300 кілямэтраў. Паводле брытанскага чыноўніка, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. Таксама ён адмовіўся раскрыць тып, тэрміны і колькасьць меркаваных паставак. Аднак гэты намер — «істотны крок» на шляху да таго, каб Вялікая Брытанія пастаўляла боепрыпасы, у якіх Украіне адмаўляюць ЗША, піша The Washington Post.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША вылучылі Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на $300 млн. У яго ўвайшлі боепрыпасы да HIMARS і авіяракеты Hydra-70Украіна ўжо даўно просіць заходнія краіны даць ёй ракеты далёкага радыюсу дзеяньня. Яна сьцьвярджае, што такая зброя можа зьмяніць хаду вайны, бо дазволіць ёй паражаць расейскія камандныя цэнтры, склады боепрыпасаў і паліва ў глыбіні анэксаванага Крыму і на акупаваных Расеяй тэрыторыях.
- Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году. З тых часоў краіны NATO аказалі дапамогу Ўкраіне на мільярды даляраў — вайсковую, фінансавую і гуманітарную. ЗША ўжо выдзелілі Ўкраіне больш за 71 мільярд даляраў, Вялікая Брытанія — амаль дзесяць мільярдаў, Нямеччына — больш за сем мільярдаў. Дапамога іншых краінаў меншая.
- Раней прадстаўнікі Расеі ня раз камэнтавалі дапамогу заходніх краінаў Украіне. На думку Масквы, пастаўляючы зброю ва Ўкраіну, NATO «гуляе з агнём». Таксама Расея з прычыны паставак узбраеньня ва Ўкраіну разаслала некалькім краінам ноту з асуджэньнем падобных дзеяньняў.