Фільм даступны ў онлайн-праграме «Артдокфэсту».
Стужку можна паглядзець да 15 траўня па падпісцы ў любой краіне сьвету, акрамя Беларусі. Яна даступная на сайце фэстывалю дакумэнтальнага кіно.
Рэжысэрка фільму — Тацяна Сьвірэпа.
Фільм зьняты на аснове 25 інтэрвію з ахвярамі і хронікі. У «Беларусь 23.34» паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту: марш і затрыманьне, паездка ў турэмным грузавіку, рэгістрацыя ў аддзяленьні міліцыі, суд, турма, вызваленьне і асэнсаваньне перажытага.
Твары герояў фільму схаваныя ў мэтах бясьпекі. З гэтай жа прычыны фільм нельга паглядзець у Беларусі.
Назва «Беларусь 23.34» вынікае з тагачаснага нумару артыкула ў Адміністрацыйным кодэксе, паводле якога пратэстоўцаў найчасьцей судзілі за масавыя выступленьні супраць уладаў у 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь 23.34». Расказваем пра новы фільм беларускай рэжысэркі Тацяны Сьвірэпы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адважныя працягнуць працаваць». Беларуская рэжысэрка пра падарожжы ў Каліфорніі, працу ў фэстывальных журы, спосабы здымаць кіно ў Беларусі