Тэлеграм канал "Пул Первого" апублікаваў відэа, на якім пасол Беларусі ў Расеі зь іншымі чыноўнікамі сустракае Аляксандра Лукашэнку ў маскоўскім аэрапорце.
Сёньня стала вядома, што ўскладаньне кветак да абэліску на плошчы Перамогі ў Менску з раніцы 9 траўня перанесенае на вечар, на 19.00. Гэта зьвязваюць зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву для ўдзелу ў парадзе.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамар Такаеў будзе з рабочым візытам у Расеі 8-9 траўня, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара Такаева.
8 траўня стала вядома, што прэм'ер Армэніі Нікол Пашыньян на запрашэньне Пуціна наведае Маскву і 9 траўня возьме ўдзел у сьвяткаваньні Дня Перамогі.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што да іх далучыцца Аляксандар Лукашэнка, пакуль няма.
Раней Пуцін запрасіў на Парад перамогі ў Маскву кіраўнікоў Таджыкістану і Туркмэністану Эмамалі Рахмона і Сердара Бердымухамедава. Раніцай 9 траўня расейскія СМІ напісалі і пра прыбыцьцё ў Маскву туркмэнскага кіраўніка.
У прэсавай службе Рахмона пацьвердзілі ягоную паездку ў Маскву.
Чакаецца, што ва ўрачыстасьцях у Маскве возьме ўдзел прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ў 21 горадзе адмянілі парады на 9 траўня. У Беларусі будуць шэсьці і салют ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, што 9 траўня Маскву наведае адзін замежны кіраўнік. І гэта не Лукашэнка