Такі вырак 4 траўня ў Менскім гарадзкім судзе агучыў судзьдзя Яўген Пісарэвіч. Падрабязнасьці не вядомыя.
Працэс над мастаком пачаўся 2 траўня. Драздова абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 3614 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць 64-гадовага мастака Генадзя Драздова, аднаго зь лідэраў творчага аб’яднаньня «Пагоня»Аб затрыманьні мастака ў сярэдзіне жніўня 2022 года, тады пра гэта паведаміла Беларуская Рада культуры. Акрамя таго, у адным з праўладных тэлеграм-каналаў зьявіўся відэазапіс з Драздовым і паведамленне, што затрымалі «творчую асобу», якая прыбыла з Украіны.
У яго сілавікі нібыта выявілі сумесныя фотавыявы з украінскімі вайскоўцамі. Акрамя таго, сьцьвярджалася, што ў 2020 годзе мастак нібыта «прымаў непасрэдны ўдзел у блякаваньні дарог, размаўляў з радыкальна настроенымі апазыцыянэрамі, распрацоўваючы пляны акцый «прамога дзеяньня».
На відэазапісе Драздоў сказаў, што «затрыманы супрацоўнікамі міліцыі невядома за што». На кадрах з кватэры мастака былі відаць невялікія нацыянальныя сьцягі і бел-чырвона-белыя стужкі, раскіданыя кнігі і карціна зь вядомай актывісткай Нінай Багінскай.