Лявону Халатрану 37 гадоў. Ён кіраваў барамі «ДК» і Ruin Bar Ok16 у Менску. Быў валянтэрам штабу Віктара Бабарыкі ў 2020 годзе. Халатрана затрымалі праз тры дні пасьля выбараў за «ўдзел у пратэстах». Агулам у СІЗА і на «хіміі» ён правёў амаль паўтара года. Потым паўгода заставаўся ў Беларусі. Калі сілавікі ўзмацнілі на яго ціск, паехаў у Варшаву. Разам з партнэрамі адкрылі ў цэнтры Варшавы бар BackDoor. У інтэрвію Свабодзе Лявон расказаў пра жыцьцё пасьля «хіміі», новы бізнэс і