Палітзьняволеная раней выказала жаданьне адбыць рэшту тэрміну ў краіне свайго грамадзянства, Расеі.
Справу Соф’і Сапегі аб далейшым адбыцьці тэрміну ў Расеі будзе разглядаць Прэсьненскі раённы суд Масквы 24 траўня.
Палітзьняволеная раней пагадзілася на экстрадыцыю ў Расею. Сапега мае расейскае грамадзянства.
У сярэдзіне красавіка ў гутарцы з консулам палітзьняволеная не выказвала скаргаў на ўмовы ўтрыманьня і стан свайго здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Сапега пагадзілася на эстрадыцыю ў Расею, мэнэджара культуры Макарэвіча вызвалілі пасьля 5 месяцаў за кратамі- Софʼю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 году разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу Nexta Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасьля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Пара вярталася з адпачынку.
- Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраваньні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя зьвесткі сілавікоў.
- Суд пачаўся 28 сакавіка 2022 году і праходзіў у закрытым рэжыме. Сапезе выставілі абвінавачаньні паводле сямі артыкулаў, але прызналі вінаватай паводле двух — ч. 3 арт. 130, а таксама ч. 1 арт. 179.
- Ёй прысудзілі 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Сапега ў калёніі працуе швачкай. Раней у перапісцы яна расказала маці, што працы шмат, усе працуюць безь перапынку, здароўе ад стрэсу не паляпшаецца. У адным зь лістоў дзяўчына папрасіла маці паабяцаць ёй, што тая забярэ яе з калёніі.
- У студзені 2023 году Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі.