Украіна байкатуе чэмпіянат сьвету па дзюдо праз удзел Беларусі і Расеі

Дзюдаістка з Украіны, 2016 год. Ілюстрацыйнае фота

Фэдэрацыя дзюдо Ўкраіны вырашыла байкатаваць Чэмпіянат сьвету ў 2023 годзе ў Катары, бо ў ім будуць удзельнічаць спартоўцы зь Беларусі і Расеі.

Міжнародная фэдэрацыя дзюдо дазволіла расейскім і беларускім спартоўцам выступаць на спаборніцтвах у нэўтральным статусе.

Як паведаміў трэнэр украінскай каманды Віталь Дуброва, міжнародная фэдэрацыя не праверыла спартоўцаў, сярод якіх ёсьць прадстаўнікі вайсковых спортклюбаў, якія заключылі кантракт з узброенымі сіламі, што супярэчыць рэкамэндацыям МАК.

Раней Міжнародная фэдэрацыя дзюдо паабяцала ўсіх спартоўцаў, якія захочуць удзельнічаць у спаборніцтвах, праверыць на прапаганду вайны: вывучаць біяграфію, кантэнт у сацсетках. Дапусьціць да ўдзелу ў чэмпіянату сьвету ў траўні меліся толькі тых, хто пройдзе праверку. Гэтае спаборніцтва – кваліфікацыйнае для ўдзелу ў парыскай Алімпіядзе.

  • Зборная Ўкраіны ўжо другі раз прапускае буйныя міжнародныя спаборніцтвы праз допуск дзюдаістаў з Расеі і Беларусі, першы раз гэта адбылося ў 2022 годзе. Тады ўкраінцы прапусьцілі тры Гран-пры па дзюдо, але пазьней Міжнародная фэдэрацыя вырашыла зноў адхіліць ад спаборніцтваў спартоўцаў з Расеі і Беларусі – яны ня выступілі на чэмпіянаце сьвету ў верасьні 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветная фэдэрацыя бадмінтону адхіліла беларусаў і расейцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад сваёй эгідай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі беларускіх тэнісістаў падпісалі дэклярацыі аб нэўтральным статусе, каб згуляць у сёлетнім Уімблдоне