Паводле яго, дагэтуль у многіх краінах адзначаюць 1 траўня, але «не паўсюль гэта сапраўды сьвята».
«Як і больш за 100 гадоў таму ў гэтых дзяржавах, у тым ліку высокаразьвітых, многія людзі ня маюць элемэнтарных сацыяльных гарантый, – цытуе Орду партал ФПБ. – Далёка ня кожны можа разьлічваць на годную мэдыцыну, адукацыю, пэнсію. Далёка ня кожны можа разьлічваць на 8-гадзінны працоўны дзень. Тое, што працоўныя патрабавалі яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. У нас у Беларусі ўсё гэта замацавана ў Канстытуцыі».
Старшыня ФПБ сьцьвярджае, што краіны Захаду «не спыняюць спробаў зьнішчыць» эканоміку Беларусі, «уводзячы цалкам незаконныя санкцыі». Паводле яго, «усё гэта робіцца пад маркай добрых намераў», але «насамрэч гэтыя краіны спрабуюць пазбавіць беларусаў працы і заробку».
У гэтай сытуацыі, заявіў кіраўнік ляяльнага ўладам аб'яднаньня, Аляксандар Лукашэнка «ставіць задачу захаваць усе тыя гарантыі, якія ёсьць у беларусаў, і гэтая задача выконваецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заробкі вырасьлі, актыўных звальняюць, рабочых правяраюць на паліграфе. Што зараз адбываецца на прадпрыемстве «Гродна Азот»«У Беларусі не прынята ніякіх рашэньняў, каб зьменшыць гарантыі людзей. У нас няма росту беспрацоўя (паводле зьвестак Эўразійскай эканамічнай камісіі, колькасьць беспрацоўных у Беларусі на канец лютага складала 5,9 тыс. супраць 5,8 тыс. на канец студзеня – BPN), захоўваюцца прыбыткі насельніцтва. Гэта агульны вынік усіх: і органаў улады, і прафсаюзаў, і наймальнікаў, і працоўных на сваіх працоўных месцах», – кажа Орда.
- 8 лістапада 2022 году Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) зацьвердзіла выпрацоўку санкцый супраць беларускіх уладаў за парушэньне правоў працоўных. Рашэньне было прынятае ў сувязі з невыкананьнем рэкамэндацый МАП, якія адрасаваліся Менску яшчэ з 2004 году, і неўзабаве пасьля таго, як улетку 2022-га беларускія ўлады ліквідавалі ўсе незалежныя прафсаюзныя арганізацыі ў краіне.