«Пазоў задаволены», — паведамілі агенцтву ТАСС у судзе.
Напярэдадні ў Міністэрства замежных спраў Літвы (МЗС) выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі ў Літве. Яму ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з дзеяньнямі Беларусі, накіраванымі на ліквідацыю Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў Gimtinė («Гімціне», Радзіма), якое дзейнічае больш за 20 гадоў, паведаміў МЗС Літвы.
У ноце адзначалася, што на такія дзеяньні Беларусі будзе жорсткі і прынцыповы адказ, Літва падыме гэтае пытаньне ў міжнародных арганізацыях.
Абʼяднаньне «Гімціне» стварылі ў 1993 годзе на базе літоўскамоўнай школы ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну Горадзенскай вобласьці.
У верасьні 2022 году ўлады нібыта з прычыны невыкананьня правілаў пажарнай бясьпекі закрылі Пяляскую школу, якая працавала з 1992 году. Дзяцей перавялі ў іншыя ўстановы адукацыі.
Гэта была першая нацыянальная літоўская школа ў Беларусі, яе заснавальнікамі выступілі Фонд культуры і Міністэрства асьветы і навукі Літвы. Адукацыю вялі паводле вучэбных плянаў і праграмаў Міністэрства адукацыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва заклікала АБСЭ дамагацца ад Менску адукацыі на роднай мове для літоўцаў БеларусіЛітва заклікала Беларусь не парушаць узятыя ў рамках Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) абавязаньні, зьвязаныя з гарантыяй навучаньня на мовах нацыянальных меншасьцяў. Але беларускія ўлады не прыслухаліся да закліку.
Летась беларусы склалі пэтыцыю, у якой патрабавалі вярнуць навучаньне на польскай і літоўскай мовах у школах, якія раней існавалі як польскамоўныя і літоўскамоўныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі закрылі літоўскую школу — за «парушэньні, якія пагражаюць жыцьцю і здароўю дзяцей»Аўтары дакумэнту патрабавалі разгляду зьменаў у закон і тлумачэньня, як дыскрымінацыйныя нормы апынуліся ў Кодэксе.
Начальнік Галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй, дашкольнай і спэцыяльнай адукацыі Марыя Кіндзірэнка падпісала адказ на пэтыцыю ад Міністэрства адукацыі. У ім чыноўніца фактычна проста працытавала новыя нормы закону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з закрыцьцём літоўскай школы