Прадстаўнікі дзяржаўных органаў усклалі кветкі да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску, піша БелТА. Пры гэтым дзе сёньня Лукашэнка, афіцыйныя СМІ не паведамляюць.
Як паведамляе дзяржаўны тэлеканал АНТ, чарнобыльская паездка Лукашэнкі мяняе фармат. Ён праводзіць нараду ў Гомельскай вобласьці пра «пасяўную ва ўсіх нюансах, і развіцьцё асобных раёнаў, і эканоміку рэгіёна ў цэлым. Пачалася размова з пытаньня ўкамплектаваньня малочна-таварных фэрмаў у вобласьці».
26 красавіка 2023 году, у дзень гадавіны катастрофы, дзяржаўныя СМІ Беларусі прысьвяцілі нямала ўвагі выездам Лукашэнкі ў чарнобыльскія рэгіёны і сустрэчам з жыхарамі гэтых мясцовасьцяў, якія адбыліся ў мінулыя гады.
Аднак нфармацыі аб прыезьдзе Лукашэнкі ў чарнобыльскую зону сёлета не было.
Летась Аляксандар Лукашэнка таксама ня езьдзіў у традыцыйны тур па пацярпелых ад Чарнобылю рэгіёнах. Назіральнікі гэта зьвязвалі з пачаткам вайны Расеі з Украінай, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі. Памежныя раёны тады былі замінаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканамічныя паказьнікі першага энэргаблёку Беларускай АЭС — сярод найгоршых у сьвеце, — навуковец Ажароўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў гадавіну аварыі на ЧАЭС асудзіла пляны разьмясьціць у Беларусі ядзерную зброю: «74% беларусаў супраць»