У старцыі Індыі Дэлі прайшла двухбаковая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна зь міністрам абароны КНР Лі Шанфу, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Паводле афіцыйнай інфарамцыі, бакі абмяняліся думкамі пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў вайсковай сфэры, дамовіліся пра шляхі далейшага супрацоўніцтва на пэрспэктыву, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні беларускага вайсковага ведамства.
У гэты ж дзень Хрэнін сустрэўся з міністрам абароны Ірана Махамадам Рэза Аштыяні.
28 красавіка ў Дэлі пройдзе нарада міністраў абароны дзяржаў – сяброў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Беларусь мае статус назіральніка ў ШАС, але ўжо падала заяўку на ўступленьне. Улады ў Менску разьлічваюць выканаць усе неабходныя для гэтага працэдуры да чэрвеня бягучага года.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была створана ў 2001 годзе. Дэклярацыю аб яе фармаваньні падпісалі кіраўнікі Казахстану, Кітаю, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану і Ўзбэкістану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сі Цзіньпін правёў першую тэлефонную размову зь Зяленскім пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе задаволіліся тлумачэньнямі Кітаю наконт скандальных выказваньняў пасла ў Парыжы