У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
У судзе Смаргонскага раёну 26 красавіка адбыўся суд паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расеі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Алянцэвіч, піша «Вясна».
Яго абвінавацілі ў тым, што пасьля расьпіцьця алкаголю зь сябрам каля крамы пасьля затрыманьня супрацоўнікамі Смаргонскага РАУС лаяўся, у тым ліку на Лукашэнку, за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі.
Сілавікі прыехалі затрымліваць мужчыну за тое, што ён чапляўся да мінакоў, але ў выніку распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка пераследу: Герасіменю і Апейкіна дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў»; мастаку Генадзю Драздову прад’явілі новае абвінавачаньне