«Кібэрпартызаны»: Супраць расейскіх ботаў дапамагае беларуская мова
Your browser doesn’t support HTML5
У траўні 2023 году «Роскомнадзор» запусьціць у сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны». Зь іх дапамогай ўлады Расеі нібыта хочуць атрымліваць інфармацыю нават з закрытых суполак і ствараць групы ўплыву, якія трансьлююць пэўныя думкі і настроі. Як гэтыя ботафэрмы будуць працаваць? Расказвае прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юльляна Шаметавец.