У акупаваным Расеяй Мелітопалі падарвалі кіраўніка акупацыйнай паліцыі

Будынак чыгуначнага вакзала ў горадзе Мелітопаль Запароскай вобласьці. Архіўнае фота

У акупаваным Мелітопалі раніцай 27 красавіка адбыўся выбух, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

Ён заявіў, што выбух прагрымеў ля шматкватэрнага дома на вуліцы Герояў Украіны, 67.

«Паводле папярэдніх зьвестак, бальнічны аформлены аднаму з кіраўнікоў акупацыйнай міліцыі, які здрадзіў Украіне і перайшоў на бок ворага», — сказаў ён.

Фёдараў ня стаў называць імя пацярпелага і не ўдакладніў, у якім ён стане.

Аб выбуху ў Мелітопалі і адным пацярпелым таксама заявілі расейскія дзяржаўныя мэдыя. Паводле паведамленьняў лякальных тэлеграм-каналаў, гаворка ідзе аб супрацоўніку акупацыйнай паліцыі Аляксандру Мішчанку.

Рэдакцыя ўкраінскай службы Радыё Свабода ня можа незалежна пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гэтую інфармацыю.

Аб выбухах у гэтым акупаваным горадзе паведамляецца рэгулярна.
Мелітопаль у Запароскай вобласьці войскі Расеі акупавалі ў пачатку поўнамаштабнай вайны. Расейская служба Радыё Свабода, спасылаючыся на зьвесткі неназваных украінскіх і расейскіх крыніц, паведаміла, што менавіта ў Мелітопаль Расея перанесла камандаваньне паўднёвым фронтам пасьля выхаду расейскіх войскаў з Херсону.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаваным Расеяй Мелітопалі падарваўся аўтамабіль аднаго з калябарантаў, ён у цяжкім стане
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не хачу ўдзельнічаць у такім вар’яцтве». Былы расейскі афіцэр папрасіў прабачэньня ва ўкраінцаў за ўварваньне