Андрэеў паведаміў, што сродкі з рахункаў амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва ў банку Santander пералічаныя на рахункі польскай пракуратуры. Апавяшчэньне пра гэта было дастаўлена расейскаму дыпляматычнаму прадстаўніцтву. Сьледам за гэтым банк Santander паведаміў, што спыніў супрацоўніцтва з пасольствам і закрыў рахункі, дадаў амбасадар. Ён расцаніў тое, што здарылася, як грубае парушэньне Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных стасунках.
Рахункі расейскага пасольства ў Польшчы былі заблякаваныя ў сакавіку 2022 году, неўзабаве пасьля маштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Прычынай блякаваньня сталі падазрэньні польскіх улад, што грошы з рахункаў пасольства Расеі маглі выкарыстоўвацца для фінансаваньня тэрарызму або адмываньня незаконна атрыманых сродкаў. У адказ расейскі бок гэтаксама замарозіў рахункі польскага пасольства ў Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прызэрка Алімпіяды зьехала зь Беларусі ў Польшчу, каб адчуваць сябе ў бясьпецыАкрамя таго, Польшча канфіскавала ў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва некалькі аб'ектаў нерухомасьці, у тым ліку будынак, дзе жылі дыпляматы, і базу адпачынку пад Варшавай.
Польскае выданьне Rzeczpospolita 12 мая мінулага году паведамляла, што на рахунках пасольства Расеі ў Польшчы было заблякавана каля 5 млн злотых, або 1,1 млн даляраў.