«„Дзікае паляваньне караля Стаха“ спалучае ў сабе опэру, тэатар, мультымэдыя і жывую музыку, каб расказаць гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасьць для сучаснай Эўропы», — гаворыцца на сайце тэатру.
У спэктаклі ўдзельнічаюць акторы, опэрныя сьпевакі і музыкі зь Беларусі і Ўкраіны — у тым ліку беларускі барытон Ільля Сільчукоў і ўкраінскае сапрана Тамара Калінкіна.
Рэжысэры пастаноўкі — Мікалай Халезін і Натальля Каляда, кампазытар — Вольга Падгайская, лібрэта — Андрэй Хадановіч, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэаграфія — Марыя Сазонава.
«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых сьмелых тэатральных трупаў сьвету па матывах знакамітага твора», — гаворыцца ў анонсе на сайце тэатру.
Спэктакль ідзе на беларускай мове з ангельскімі субтытрамі. Квіткі можна набыць на сайце тэатру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін: «Мы хочам стварыць глябальны беларускі прадукт» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі Свабодны тэатар стаў ляўрэатам узнагароды Remake a World 2022 за свабоду творчасьці