Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці»
Як паведамляе «Вясна», мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» Генадзя Драздова, якому 64 гады, затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 дзён арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Драздова завялі крымінальную справу за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Суд над ім адбудзецца 2 траўня ў Менскім гарадзкім судзе. Справу будзе разглядаць судзьдзя Яўген Пісарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 жніўня: за зьліў зьвестак завялі справу на экс-супрацоўніцу пракуратуры; затрымалі вядомага мастака Генадзя ДраздоваНа волю выйшаў палітвязень Яўген Разьнічэнка
Стала вядома пра вызваленьнем Яўгера Разьнічэнкі, якога затрымалі разам зь Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня 2020 году.
Яўгена Разьнічэнку асудзілі на 3,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 КК, а таксама ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да міліцыянтаў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).
За кратамі ён быў больш за 2 гады і 10 месяцаў.
Разам з Разьнічэнкам быў асуджаны Дзьмітры Фурманаў на 2 гады калёніі і Ўладзімір Кніга на 4 гады. Іх таксама затрымалі 29 траўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Ціханоўскі за кратамі 1000 дзён. Што стала зь іншымі затрыманымі на пікеце ў Горадні і ўдзельнікамі той апэрацыі