У Беларусі 1495 палітвязьняў паводле дадзеных «Вясны». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных больш.
Вядомага беларускага анархіста Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, у пачатку красавіка зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Праваабаронцы паведамляюць, што супрацоўнікі жодзінскай турмы ціснуць на палітзьняволенага.
Летась 11 жніўня Ігара этапавалі з мазырскай калёніі ў жодзінскую турму. Пасьля гэтага яго неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
Адрас Аліневіча: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. Ігару Уладзімеравічу Аліневічу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 красавіка: у Навалукамлі адправілі пад арышт пратэстанцкага пастара; затрымалі музыку і студэнтаў БДУ