Інстытут вывучэньня вайны (ISW), які базуецца ў Вашынгтоне, паведаміў увечары у 22 красавіка, што ўкраінскія войскі пасьпяхова замацаваліся на ўсходнім баку Дняпра. На наступны дзень у ISW адзначылі, што гэты факт можа разглядацца як прыкмета надыходзячага ўкраінскага контранаступу.
Аналітыкі лічаць, што калі Ўкраіна пачне контранаступ, то галоўнай яго мэтай будзе прарыў сухапутнага калідора паміж Расеяй і Крымскім паўвостравам.
У адказ на паведамленьні ўкраінскіх СМІ аб тым, што фармаваньне вышэй паказаных пазыцый сьведчыць аб пачатку контранаступу, Натальля Гумянюк, прэс-сакратарка апэратыўнага камандаваньня «Поўдзень» Украіны, патлумачыла, што падрабязнасьці вайсковых апэрацый у дэльце Дняпра ня могуць быць раскрытыя зь меркаваньняў апэратыўнай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эгіпет хацеў таемна перадаць Расеі 40 тысяч ракет, снарады і порахЧакаецца, што ўвесну Расея таксама пачне больш інтэнсіўныя напады, аднак ISW адзначае, што вышэйшае расейскае вайсковае кіраўніцтва, хутчэй за ўсё, больш зацікаўлена ў замацаваньні ўжо дасягнутых посьпехаў ва Ўкраіне, а ня ў новых апэрацыях, бо Масква адчувае цяжкасьці з матэрыяльнымі і людзкімі рэсурсамі.
Тым часам мясцовыя ўлады на ўсходзе Ўкраіны паведамілі, што падчас нанесеных ноччу ўдараў расейскія войскі выпусьцілі сама меней пяць ракет С-300 па Харкаве і Харкаўскай вобласьці.
Па словах губэрнатара Харкаўскай вобласьці Алега Сінягубава, ракеты пашкодзілі прамысловы аб'ект і прыватныя дамы, але чалавечых ахвяр не было.
У Херсоне загінуў адзін мірны жыхар і двое былі паранены пасьля таго, як расейскія войскі нанесьлі агулам 54 удары. Пра гэта ў нядзелю паведаміў у Telegram кіраўнік Хэрсонскай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Пракудзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выведцы Вялікай Брытаніі патлумачылі, чаму расейцы бесьперапынна абстрэльваюць Херсон ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядаюць былыя пазыцыі расейскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласьці. ФОТА