У Беларусі істотна падаражэе алькаголь

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю павялічыла гранічныя мінімальныя цэны на алькагольную прадукцыю.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Пастановай унесьлі наступныя зьмяненьні:

1) гранічная мінімальная адпускная цана на этылавы рэктыфікаваны сьпірт з харчовай сыравіны (з улікам акцызу) на ўмовах франка-адпраўленьня (без ПДВ) цяпер будзе 92,67 рубля за дэкалітр бязводнага сьпірту (раней 81,67 рубля);

2) гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напіткі мацункам звыш 28 працэнтаў, якія вырабляюцца і (або) рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, устаноўлены на ўзроўні за 0,5 літра алькагольнага напітку мацункам 40 працэнтаў:

  • адпускная цана на ўмовах франка-адпраўленьня (без ПДВ) — 6,83 рубля (раней 5,79 рубля);
  • кошт ураздроб (з ПДВ) — 9,04 рубля (раней 7,66 рубля).

3) гранічная мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасьці і спэцыяльнай тэхналёгіі мацункам 18 працэнтаў (без ПДВ) на ўмовах франка-адпраўленьня — 4,18 рубля за 0,7 літра (раней 3,54 рубля).