Лачынскі калідор — гэта адзіная траса, якая злучае Армэнію і падкантрольную этнічным армянам тэрыторыю Нагорнага Карабаху.
У Баку абвінавацілі Ерэван у тым, што той перакідвае на кантраляваную армянскімі ўладамі тэрыторыю самаабвешчанай рэспублікі вайскоўцаў, зброі і боепрыпасаў, а таксама незаконна вывозіць з тэрыторыі Азербайджану прыродныя рэсурсы і культурныя каштоўнасьці. Раней гэтую дарогу рэгулярна блякавалі азэкрбайджанскія актывісты.
Пры гэтым трохбаковая заява ад 10 лістапада 2020 году не згадвае пра магчымасьць стварэньня КПП у так званым Лачынскім калідоры — у заяве гаварылася, што ён будзе пад кантролем расейскіх міратворчых сіл. У МЗС Азэрбайджану заявілі, што новы мэханізм кантролю будзе працаваць ва ўзаемадзеяньні з расейскім міратворчым кантынгентам. Расейскі бок пакуль устаноўку КПП не камэнтаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян выказаўся пра блякаду Лачынскага калідору, Аліеў супраць уключэньня Карабаху ў мірную дамовуМЗС Армэніі абвінаваціў Азэрбайджан у грубым парушэньні ўмоваў перамір’я, заявіўшы, што дзеяньні Баку накіраваны на «зрыў перамоваў па дакумэнце аб урэгуляваньні адносін паміж Армэніяй і Азэрбайджанам». «Заклікаем Расейскую Фэдэрацыю, нарэшце, выканаць сваё абавязаньні па пункце 6 Трохбаковай заявы, ліквідаваўшы незаконную блякаду калідора і забясьпечыўшы вывад азэрбайджанскіх сіл з усёй зоны бясьпекі Лачынскага калідору», — гаворыцца ў заяве.
Расейскія міратворчыя сілы былі ўведзеныя ў рэгіён увосень 2020 году пасьля 44-дзённай вайны, у выніку якой Азэрбайджан аднавіў кантроль над раёнамі па пэрымэтры самаабвешчанай рэспублікі і часткай самога Нагорнага Карабаху.