Кіпр абвясьціў пра крокі супраць фізычных і юрыдычных асобаў, якіх ЗША і Вялікабрытанія западозрылі ў дапамозе расейскім алігархам абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць Масквы за вайну ва Ўкраіне.
Фінансавы камісар Паўлас Яану паведаміў кіпрскаму тэлеканалу CyBC, што актывы гэтых асобаў былі замарожаныя. Аднак ён не ўдакладніў, пра якую колькасьць людзей і арганізацый ідзе гаворка.
Кіраўнік Цэнтральнага банку Кіпру паінфармаваў на гэтым тыдні прэзыдэнта Нікаса Хрыстадулідзіса, што кіпрскія банкі замарозілі рахункі 13 фізычных асоб і некалькіх кампаній, зарэгістраваных на востраве.
Вялікабрытанія і ЗША раней увялі санкцыі супраць кіпрскіх грамадзян і кампаній за дапамогу ў абыходзе антырасейскіх санкцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі наймаеш кватэру, то трэба зважаць на цьвіль». Плюсы і мінусы жыцьця на Кіпры