Пра гэта гаворыцца на старонцы дакумэнта на сайце Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Закон забараняе даваць геаграфічным аб’ектам назвы, якія сымбалізуюць або ўслаўляюць Расею, яе мэмарыяльныя месцы, даты, падзеі, дзеячаў, якія зьдзейсьнілі агрэсію супраць Украіны (або іншай краіны), а таксама таталітарную палітыку і практыкі, зьвязаныя зь перасьледам за крытыку таталітарных савецкага і расейскага рэжымаў, у тым ліку перасьледам украінцаў на часова акупаваных тэрыторыях.
Закон набывае сілу з наступнага дня пасьля яго апублікаваньня. Пасьля гэтага ў дзяржаўных і вайсковых уладаў будзе 6 месяцаў, каб выдаліць з публічнага доступу расейскую сымболіку.
Закон мае забясьпечыць зьмяншэньне ўплыву Расеі на ўнутраную палітыку Ўкраіны і сьветапогляд украінцаў, стварыць перадумовы для немагчымасьці расейскай прапагандысцкай дзейнасьці і паскорыць дэсаветызацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну ў музэй, Суворава — на пераплаўку. Як зьнікаюць сымбалі расейскага імпэрыялізму- Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году ва Ўкраіне паскорыўся працэс перайменаваньня тапонімаў, названых у гонар дзеячаў расейскай і савецкай гісторыі і культуры. Таксама зносяцца помнікі ім.
- У прыватнасьці, у Адэсе зьнесьлі скульптуры заснавальнікаў горада, расейскай імпэратрыцы Кацярыны II і палкаводца Аляксандра Суворава, у Харкаве дэмантавалі бюст паэта Аляксандра Пушкіна і помнік савецкаму маршалу Георгію Жукаву, у Кіеве перайменавалі дзясяткі вуліц.