Перад пленарным пасяджэньнем адбыліся перамовы міністраў абароны Ўкраіны і ЗША Аляксея Рэзьнікава і Лойда Остына. Па словах Рэзьнікава, на сустрэчы будуць абмяркоўвацца як пастаўкі Ўкраіне зброі, так і стратэгія падтрымкі Ўкраіны да канца 2023 году.
Кіраўнік Пэнтагону, камэнтуючы сустрэчу, ізноў заявіў, што заходнія саюзьнікі будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Столтэнбэрг: Саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што Ўкраіна стане сябрам альянсуУ сустрэчы бярэ ўдзел генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, які напярэдадні наведаў Кіеў. Па словах Столтэнбэрга, «усе чальцы Альянсу пагадзіліся, што Ўкраіна стане чальцом NATO». Генэральны сакратар Альянсу, аднак, ухіліўся ад адказу на пытаньне, ці будуць на Віленскім саміце NATO у ліпені зробленыя канкрэтныя крокі дзеля прыёму Ўкраіны, адзначыўшы, што зараз галоўны фокус — на дапамозе ёй у супрацьстаяньні з Расеяй.
Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс у інтэрвію нямецкай тэлекампаніі ZDF выказаўся больш пэўна. Паводле яго, дзьверы для Кіева ў Паўночнаатлянтычны альянс у апошні час «прачыніліся», аднак рашэньне аб уступленьні Ўкраіны ў NATO можа быць прынятае толькі пасьля завяршэньня вайны. Спачатку неабходна «адбіць напад» Расеі, і толькі потым, «у новы час, добра прадумаць гэты крок», сказаў кіраўнік нямецкага Мінабароны.
- Тым часам мінулай ноччу па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны была абвешчаная паветраная трывога ў сувязі з чарговым нападам расейскіх бесьпілётнікаў — галоўным чынам дронаў-камікадзэ «Шахед» іранскай вытворчасьці. У прыватнасьці, упершыню амаль за месяц быў учынены напад на Кіеў.
- Як паведамілі гарадзкія ўлады, усе восем бесьпілётнікаў, накіраваныя на ўкраінскую сталіцу, былі зьбітыя. Паводле папярэдніх зьвестак, ахвяраў і разбурэньняў у выніку атакі няма.
- У той жа час у Палтаўскай вобласьці ў выніку ўдару бесьпілётнікаў быў разбураны аб’ект цывільнай інфраструктуры ў раёне Палтавы.