Сінія птушачкі ўжо зьніклі са старонак шэрагу славутых людзей, уключна з Папам Рымскім, Кім Кардаш’ян, Beyonce, Білам Гейтсам, Дональдам Трампам і іншымі.
Таксама Twitter выдаліў пазнакі і ў многіх дзяржаўных устаноў, у тым ліку Службы грамадзянства і міграцыі ЗША. Некаторыя акаўнты ўжо атрымалі шэрыя птушачкі, якімі зараз сацсетка плянуе адзначаць вэрыфікаваныя профілі, зьвязаныя зь дзяржаўнымі структурамі або арганізацый, якія фінансуюцца імі.
Адпаведная пазнака зьнікла і з профілю Радыё Свабода ў Twitter.
На момант публікацыі навіны акаўнт Ілана Маска, уладальніка сацыяльнай сеткі, заставаўся пазначаны сіняй галачкай вэрыфікацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск адмовіўся выдаляць твіт Мядзьведзева пра тое, што «Ўкраіна зьнікне»Увосень 2022-га заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск стаў адзіным уладальнікам сеткі, пасьля чаго прыступіў да рэформаў у кампаніі. У прыватнасьці, мільярдэр адмяніў многія абмежаваньні ў сацыяльнай сетцы, заявіўшы, што хоча пашыраць свабоду слова. Тады ж ён анансаваў зьяўленьне платнай падпіскі і адмену сініх птушак для вэрыфікаваных акаўнтаў. У адным са сваіх паведамленьняў ён абяцаў, што ўсе пазнакі зьнікнуць да 20 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter перастаў хаваць акаўнты расейскіх уладаў