Часовым павераным у справах Эўразьвязу ў Беларусі прызначаны Стээн Нёрлё. Узровень прадстаўніцтва паніжаны на патрабаваньне Менску.
Аб прызначэньні 20 красавіка аб’явіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Рэгіянальная камунікацыйная праграма эўрапейскай палітыкі суседзтва паведамляе, што раней Нёрлё займаў пасаду кіраўніка офіса прадстаўніка генэральнага сакратара Рады Эўропы ў каардынацыі праграм супрацоўніцтва арганізацыі ва Ўкраіне. Ён таксама быў намесьнікам кіраўніка амбасады Даніі ў Расеі.
Да гэтага прызначэньня часовай паверанай у справах ЭЗ у Беларусі была Эвеліна Шульц. Яна ўзначаліла эўрапейскую дыпляматычную місію ў Менску пасьля таго, як летам 2021 года краіну на патрабаваньне беларускіх уладаў пакінуў кіраўнік прадстаўніцтва Дырк Шубэль (ён датэрмінова пакінуў пасаду восеньню 2022-га).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы на ўсю моц адчуем нэгатыў ад зьнікненьня такіх сувязяў». У 2021 годзе Лукашэнка не прызначыў ніводнага амбасадара ў краіны ЭЗ