Беларусы ў сьвеце праводзяць Чарнобыльскі тыдзень пад лёзунгам «Не — ядзернай зброі ў Беларусі»

Сьвяткаваньне Дня Волі беларускай дыяспарай ў Вільні, 25 сакавіка 2022. Архіўнае фота

У Менску акцыя да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС сёлета праводзіцца ня будзе, паведамляе арганізатары сёлетняга Чарнобыльскага тыдня, арганізацыя «Экадом».

Да 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазыцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадзкіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар па ўсім сьвеце 19–26 красавіка ладзяць традыцыйную акцыю Чарнобыльскі шлях – 2023, паведамляе «Экадом».

Асноўным лёзунгам селета будзе «Не — ядзернай зброі ў Беларусі».
Акцыя пройдзе ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах сьвету. Да Чарнобыльскага шляху далучацца грамадзяне Літвы, Польшчы, дыяспара Ўкраіны. Арганізатары заяўляюць, што ў Менску акцыя праводзіцца ня будзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікалі NATO да пільнасьці: Расея можа разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларусі і выкарыстаць ва Ўкраіне

Чарнобыльскі тыдзень, ініцыяваны «Экадомам», праходзіць 19-26 красавіка, гэта сэрыя акцый, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, а таксама пра небясьпеку выкарыстаньня ядзерных тэхналёгій і прапанаваць альтэрнатыву ядзернай энэргіі.

Акцыі гэтага году прысьвечаны асэнсаваньню, інфармаваньню людзей і абмеркаваньню нямірнага атама з самых розных бакоў, праблемам БелАЭС і пагрозе размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Украіны згадаў пра Чарнобыль, камэнтуючы заяву Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі

Якія акцыі заплянаваныя?

ВІЛЬНЯ

  • 26 красавіка, 18:00, Лукiская плошча.
  • 18:00–18:45. Мітынг.
  • 18:45–19:30. Шэсьце да амбасады Расеі.
  • 19:30–20:00. Выступы, перадача рэзалюцыі.


ВАРШАВА

  • 26 красавіка, 18:00, Кракаўскае прадмесьце, помнік Каперніку.
  • 18:00–18:45. Мітынг.
  • 18:45–19:30. Шэсьце да Рынку Новага Мяста, да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Запуск другога блёка БелАЭС, які, магчыма, няспраўны,— элемэнт ядзернага шантажу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міні-сэрыял «Чарнобыль» атрымаў прэмію BAFTA